Садоўскі: Ужо 24 незалежныя назіральнікі былі выдаленыя з участкаў

Садоўскі: Ужо 24 незалежныя назіральнікі былі выдаленыя з участкаў

Каардынатар кампаніі “Права выбару” Дзяніс Садоўскі распавёў Еўрарадыё пра сітуацыю з парушэннямі на ўчастках. Першапачаткова было каля 1400 назіральнікаў кампаніі, але на дадзены момант ужо выдалена 24 чалавекі:

“Выдаляюць, у асноўным, з найбольш праблемных участкаў — дзе праблема з яўкай, або дзе назіральнікі паведамляюць пра сур'ёзныя парушэнні, такія як неналежнае захоўванне скрыні, “каруселі”, або пабочныя асобы на ўчастках. Пры гэтым выдаленні адбываюцца ў большасці не па ініцыятыве саміх участковых камісій, а па скарзе праўладных назіральнікаў, якімі начыненыя ўчасткі. І ўжо па іх заявах участковая камісія выдаляе нашых назіральнікаў”.

Кампанія “Права выбару” зафіксавала за ўвесь перыяд датэрміновага галасавання і сённяшні час 1070 парушэнняў выбарчага заканадаўства. 391 з іх трапілі ў афіцыйную скаргу. 

Найбольш сур'ёзнымі і паўтаральнымі парушэннямі былі не належныя ўмовы для назірання, прымус да датэрміновага галасавання, галасаванне адных і тых жа людзей на розных участках (так званыя “каруселі”), і галоўнае, не забеспячэнне належнага захоўвання скрыняў для галасавання ў начны ці абедзенны час.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі