Рыхтуецца суд над экс-дырэктарам сочынскага санаторыя "Беларусь"

Як піша nn.by, яму выставілі абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі — саўдзел у злачынстве; крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (шкода ад 150 мільёнаў рублёў); перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.



Цяпер ён знаёміцца з матэрыяламі справы. Саракашышу пагражае да 12 гадоў калоніі.


Нагадаем, што былога дырэктара санаторыя "Беларусь" у Сочы арыштавалі ў снежні 2012 года ў Мінску. Арышт праводзіў КДБ.



Фота санаторыя — butterfly-tour.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі