Вы тут

Русы: Беларусі і Расіі трэба сумесна змагацца з фальсіфікацыяй прадуктаў

Фота: БЕЛТА

Віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы выказаўся на тэму абмежавання допуску на расійскі рынак прадукцыі двух дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў. Беларускі бок сцвярджае, што расіяне выяўляюць фальсіфікат, а санкцыі накладаюць на прадпрыемствы, якія не маюць да яго дачынення.

У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" Русы прапанаваў Расіі сумесна змагацца з фальсіфікатам.

Русы: "Наша задача — змагацца з фальсіфікатам. Нам трэба сумесна праводзіць жорсткую палітыку: гэтага не павінна быць, мы не павінны атручваць людзей. На нашым баку гэта караецца жорстка — гэта крымінальна каральная дзея".

Віцэ-прэм'ер перакананы, што на выяўленыя выпадкі фальсіфікацыі беларускай прадукцыі трэба рэагаваць неадкладна.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі