"Русский пионер": Віктар Януковіч увесь час знаходзіўся ў Сочы

Нагадаем, што некалькі дзён таму расійскія СМІ паведамілі, быццам адхілены ад улады экс-прэзідэнт Украіны вернецца на радзіму 20 красавіка, на Вялікдзень. У сувязі з гэтым "Русский пионер" і апублікаваў сваю інфармацыю наконт месцазнаходжання Януковіча.



"Цяпер, калі называецца дакладная ці хаця б прыблізная дата, мы можам паведаміць, што былы прэзідэнт Украіны ўвесь гэты час быў у Сочы, а не ў Барвісе, як паведамлялася раней. І жыў у больш ці менш спартанскіх умовах. У Сочы ён правёў як Алімпійскія, так і Паралімпійскія гульні, паглядзеўшы іх, зрэшты, па тэлевізары. Так што ён не так далёка ад Украіны і тым больш ад Растова-на-Доне" — гаворыцца ў паведамленні.



Нагадаем, што менавіта ў Растове-на-Доне Януковіч дае свае прэс-канферэнцыі. Сам ён заявіў, што часова жыве ў гэтым горадзе ў сябра.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі