Вы тут

"Рок-каранацыя" адраджаецца

"Рок-каранацыя" адраджаецца. Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады. Пра гэта паведамляе газета "Народная воля" са спасылкай на заснавальніка прэміі Юрыя Цыбіна і прадзюсара, рэжысёра Сяргея Ісакава. Паводле іх слоў, прэмію чакаюць пэўныя змены: пераможцаў будуць вызначаць не столькі эксперты-музыказнаўцы, колькі масавы глядач праз інтэрнэт-галасаванне. Яно будзе праходзіць на папулярным канале youtube.com, дзе ўжо з'явіўся афіцыйны канал "Рок-Каранацыя". Месца правядзення прэміі вызначаецца.

Да адраджэння "Рок-каранацыі" Сяргей Ісакаў падрыхтаваў меламанам сюрпрыз: на канале ужо выкладзеныя архіўныя відэа, пачынаючы з 2000 года. Там можна ўбачыць "N.R.M." з Лявонам Вольскім і маладога Сяргея Міхалка.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі