Рэзкі рост коштаў у інтэрнэт-крамах — iPhone за тры дні падаражэў на мільён

Усяго за некалькі дзён курс долара ў Беларусі вырас на 5%. Эканамісты звязваюць гэта з падзеннем коштаў на нафту і аслабленнем расійскай валюты, якая цягне на дно за сабой беларускую. Пакуль абыходзіцца без падаткаў на набыццё долараў і еўра, ды без вялікіх чэргаў ля абменнікаў. Валюту, хоць і дорага, але можна набыць без праблем. Кошты ў крамах па прадукты пакуль не растуць (хаця, гэта, хутчэй за ўсё, толькі пытанне часу). А вось электроніка і бытавая тэхніка замежнай вытворчасці ўсяго за некалькі дзён падаражэлі на мільёны.

Каталог аднаго з папулярных сайтаў дазваляе ўбачыць розніцу. Робім скрыншоты коштаў раніцай 24 жніўня, калі долар па Нацбанку яшчэ каштуе 16730, і днём 27-га — калі афіцыйны курс амерыканскай валюты ў Беларусі роўны 17700 рублям.

Можна лёгка заўважыць, што, напрыклад, папулярны iPhone 6 за некалькі дзён падаражэў больш чым на мільён рублёў. Моцна выраслі кошты таксама на тэлевізары, лядоўні і іншую тэхніку. А вось на ровары, напрыклад, кошты засталіся ранейшымі.

Кошты раніцай 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты раніцы 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

 

“Выраслі кошты, вядома. Мяняем не кожны дзень, але растуць. Людзі у выніку адмаўляюцца набываць, шукаюць тавар таннейшы. Але ён паўсюль даражэе”, — расказвае адміністратар адной з крамаў.

Ці будуць зніжацца кошты ў выпадку зніжэння курса долара, у некалькіх крамах адказаць не змаглі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі