Змеі з мінскага заапарку мяняюць прапіску

Налета ўмовы пражывання змей палепшацца: частка пераедзе ў новы экзатарыум, будаўніцтва якога пачалося ў 2005 годзе. Пра гэта БЕЛТА паведамілі супрацоўнікі мінскага заапарка.

Экзатарыум — чатырохпавярховы круглы павільён са шкляным купалам вышынёй 14 метраў і плошчай 1,5 тысяч квадратных метраў. Ён разлічаны на экзатычных прадстаўнікоў фаўны Паўднёвай Амерыкі. У цэнтральнай частцы экзатарыума размесцяць вялікую калекцыю паўзуноў і рэптыліяў, папугаяў і малпаў. Штучныя вадаёмы будуць поўніцца рэдкімі рыбамі Амазонкі, а дэкаратыўныя скалы населяць кажаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі