Вырошчваць каноплі больш выгадна, чым бульбу

111111 Rugajn Konopli.mp3

"Калі супаставіць з тымі прыбыткамі, якія маюць краіны, дзе яе вырошчваюць - Канада, Кітай, ЗША, Францыя, то яны там уваходзяць у першую пяцёрку самых прыбытковых культур", - распавядае Міхаіл Кадыраў, намеснік генеральнага дырэктара РУП "НПЦ НАН Беларусі па земляробстве".


Пасля таго, як навукоўцы вывелі новы безнаркатычны від, попыт на валакно з канапель расце штогод на 30%. А каштуе яно амаль як бавоўна. Эканамічна вырошчваць каноплі большы выгадна, чым бульбу!


Навуковец сцвярджае, што вышэй 45 паралелі у каноплях вельмі мала наркатычных рэчываў - тэтрагідраканабінолаў, а ў новай безнаркатычнай іх амаль не будзе.


"У цяперашніх сартоў вось гэтага наяўнасць тэтрагідраканабінола менш за 0,1, а ў старых было ад 5 да 15 працэнтаў. Цяпер гэта сляды, якія нельга выдзеліць. Дык што Канада, Кітай, Францыя, ЗША менш клапоцяцца пра сваіх людзей? Калі яны выпусцілі на свае палі безнаркатычныя каноплі?" - задаецца пытаннем Міхаіл Кадыраў.


Упраўленне наркакантролю не раздзяляе аптымізму наконт безнаркатычнага канабіса. Без мэты продажу за малую дзялянку можна атрымаць штраф да 20 базавых. Не мае значэння, колькі ў траве наркатычных рэчываў 5 ці 0,1 працэнтаў:


"Калі яна ўтрымлівае хоць нешта, тады яна падыходзіць пад артыкул. Калі зусім не ўтрымлівае, значыць не падыходзіць. Гэта экспертызай вызначаецца, ці ёсць наяўнасць тэтрагідраканабінолаў".


Таксама застаецца незразумелым, ці не будуць пад відам безнаркатычных канапель, вырошчваць звычайныя? Калі на пасеў будуць выдаваць дакументы, праблем не будзе, кажа Кадыраў.


"Калі нейкая гаспадарка пасеяла то яна нясе адказнасць, што гэта менавіта той сорт які указаны. І ў функцыі насенневай інспекцыі будзе уваходзіць, выбарачна праверыць, што там за каноплі растуць. Гэта вельмі нескладана, 11 секунд і адразу становіцца вядома". 


На думку расійскіх экспертаў, прамысловы канабіс усё ж утрымлівае нейкую колькасць галюцынагенаў, таму небяспека застаецца.


"Нарказалежныя ўсё роўна будуць спрабаваць выкарыстаць гэтую субстанцыю для атрымання нейкага задавальнення. Гэта з вобласці біялогіі - усё роўна магчымыя скрыжаванні тых ці іншых раслін і могуць узнікнуць новыя віды канапель. Тады не будзе зразумела, лічыць іх забароненымі, ці не. І гэта можа пацягнуць прававую нявызначанасць", - кажа кіраўнік Маскоўскага праваабарончага цэнтра Міхаіл Салкін.


З канапель можна рабіць не толькі валакно. Яны ўтрымліваюць больш цэлюлозы, чым дрэва, пры гэтым аднаўляюцца вельмі хутка. З цэлюлозы можна рабіць паперу, напрыклад, папяросную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі