Вылучаем Джа ў прэзідэнты разам з Vavamuffin
Прыдумай слоган, з якім Джа мог бы перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах, і зможаш сустрэцца з яго электаратам на фестывалі GreenShip у клубе Re:public бясплатна.
Самы вядомы польскі рагга-гурт Vavamuffin нарэшце ў поўным складзе (а гэта ажно 11 чалавек) спяе ў мінскім Re:public сваю вядомую "Jah jest prezydentem" ўжо 25 сакавіка.
Калі ты хочаш паслухаць палякаў, ці не менш цікавых Гаротніцу, Bez.Not і PAPA BO SELEKTAH, трэба толькі прыдумаць слоган, якім Джа мог бы скарыстацца на прэзідэнцкіх выбарах. Слоганы пакідайце ў каментарыях да 17:00 пятніцы 23 сакавіка.
Запрашальнік на дваіх атрымае лепшы “паліттэхнолаг”, імя якога назаве ў 20:30 у пятнічным жывым эфіры Еўрарадыё вядучы фестывалю Дзмітрый Шаўчук.