Вольгу Класкоўскую пакінулі ў шведскай турме яшчэ на два тыдні

17 красавіка адбудзецца яшчэ адно паседжанне ў справе Вольгі Класкоўскай, на якім будзе вырашана, ці дазволяць ёй спатканні з іншымі людзьмі. Пакуль яе можа бачыць толькі адвакат, паведамляе Радыё Свабода.

Калі шведскі суд прызнае Вольгу вінаватай, ёй можа пагражаць ад 2 да 12 гадоў турмы.

У той жа час яе старэйшая дачка, 11-гадовая Міраслава Навумовіч, вярнулася з бабуляй у Беларусь. Вольга Класкоўская пра гэта ўжо ведае.

Адвакат Класкоўскай Ханс Брэдбэрг прытрымліваецца пазіцыі, што нязначныя нажавыя раненні Вольга нанесла мужу Гёкаю Безгіну ў працэсе самаабароны.

На здымку: Гёкай Безгін, муж Вольгі Класкоўскай, з сынам Адэмам.

Фота — svaboda.org, Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі