Вольскі, Хаменка і Хітрык агучаць “Маленькага прынца”

Сталічныя акцёры ды рок-музыкі працуюць над аўдыёкнігай "Маленькі прынц" у беларускім перакладзе. Ідэя праекта прыйшла з Расіі, дзе гэтую ж кнігу агучвалі зоркі, а ўсе атрыманыя сродкі былі перададзеныя ў дзіцячы дом. Беларускамоўную версію "Маленькага прынца" таксама плануецца зрабіць дабрачынным праектам. А выйдзе ён ужо гэтай вясной.

"Мы ўзялі пераклад 1969 года Эдзі Агняцвет, але ўносім туды невялікія карэкціроўкі, – распавядае пра аўдыёкнігу куратар праекту актрыса і спявачка Ганна Хітрык. – Кожны перакладчык уносіць нешта сваё, а мы вось гэта сваё спрабуем прыбраць. Да прыкладу, у перакладзе 1969-га года раптоўна аднекуль з'явілася шмат прыказак. Мы іх замяняем на сказы з больш сучаснага перакладу. Мне падаецца, самае галоўнае ў "Маленькім прынцы" – просты пераклад. То бок, у арыгінале настолькі жывая і простая мова! Вось яна мусіць захавацца".

Ролю маленькага прынца начытвае дзевяцігадовы Філіп – сын акцёраў Паўла Харланчука ды Ганны Южаковай. На ролю пілота-апавядальніка быў абраны акцёр Аляксандр Малчанаў, а сама Ганна Хітрык абрала для сябе маленькія ролі. Лявон Вольскі стаў каралём, а Алег Хаменка – географам.


Фота: mamba.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі