Украінскія і літоўскія арганізацыі беларусаў будуць супрацоўнічаць

Дамову падпісалі кіраўнікі арганізацый Алег Мятеліца і Вячаслаў Сіўчык. Паводле падпісантаў пагаднення, такія пляцоўкі, створаныя ў розных краінах, будуць спрыяць кансалідацыі беларускай нацыі у барацьбе з дыктатурай у Беларусі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба “Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі” ў Літве.

Бакі дамовіліся аб правядзенні сумесных акцый у Літве і Украіне. 27 лістапада ў двух краінах пройдзе святкаванне Дня Слуцкага Збройнага Чыну. 19 снежня ў Літве і Украіне згадаюць разгон мірнай акцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.







Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі