У Януках Докшыцкага раёну чакаюць прыезду Януковіча

Як кажуць мясцовыя жыхары, Віктар Януковіч збіраецца наведаць Янукі падчас свайго прыезду на “Славянскі базар”. Гэтым разам ён збіраецца прыехаць з сынам. З Янукоў паходзіць прадзед цяперашняга прэзідэнта Украіны.


Калі Януковіч быў прэм’ер-міністрам Украіны, ён двойчы наведваў Янукі і пакінуў добрае ўражанне ў мясцовых жыхароў. Тады ж раённае кіраўніцтва правяло добраўпарадкаванне вёскі, могілак і прылеглай тэрыторыі.

 
Летась добраўпарадкаванне працягвалася, але Віктар Януковіч не прыехаў. Цяпер раённыя ўлады зноў пачалі ставіць новыя платы і рамантаваць дарогі.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі