У Шчучынскім раёне злавілі лжэміліцыянта з прафсаюзным білетам

Ён прадставіўся супрацоўнікам міліцыі, паказаў нейкае пасведчанне, сказаў, што ў суседнім доме здзейснена забойства і папрасіў дазволу зайсці ў хату. Апынуўшыся ў памяшканні, мужчына адразу запатрабаваў у пенсіянера грошы. Пры гэтым пагражаў прадметам, падобным на пісталет. Забраўшы 1 млн 700 тысяч рублёў, зламыснік уцёк, абарваўшы тэлефонныя драты і зачыніўшы дзверы. Гаспадара дома вызваліў раніцай яго сусед.

Ілжэміліцыянта затрымалі ў суседняй вёсцы. Высветлілася, што ён паказваў не пасведчанне супрацоўніка органаў унутраных справаў, а прафсаюзы білет, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі