У Пружанскім раёне зрэзалі самую вялікую грушу ў Беларусі (фота)

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з мясцовых жыхароў.

Пружанец: "Знішчаюць апошнюю абсаду фальварка. Што ім — замінаюць тыя ліпы, грушы? Навошта знішчаць, калі гэта мае нейкую адметнасць, пагатоў у масштабах Беларусі?"

Ад грушы засталася толькі фатаграфія ў кнізе Анатоля Федарука “Старадаўнія сядзібы Берасцейшчыны" ды сведчанне, што гэта было дрэва з самай раскідзістай у Беларусі кронай.

Яшчэ раней у тым самым прысядзібным парку выпалілі з кораня і павалілі адзіны ў Беларусі кедр.

Фота з кнігі Анатоля Федарука.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі