У Мінску ўшануюць памяць пісьменніка Міхася Стральцова

Празаік і паэт Міхась Стральцоў нарадзіўся ў 1937 годзе ў Слаўгарадскім раёне Магілёўшчыны. Яму належыць афарыстычнае вызначэнне перасяленцаў з вёскі ў горад — "Сена на асфальце". Гэтак называўся зборнік прозы Стральцова, выдадзены ў 1966 годзе. Класічным літаратуразнаўчым эсэем лічыцца твор Стральцова "Загадка Багдановіча". А яго апавяданне "Адзін лапаць, адзін чунь" шмат якія крытыкі ставяць у лік найлепшых у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Памёр Стральцоў 23 жніўня 1987 года. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінску. Там а 13-й гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак на магілу творцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі