У Магілёве звольнілі з працы за здымкі расталага маргарыну?

Пасля таго, як ім былі выкладзены ў інтэрнэт фотаздымкі растаяўшага на прадпрыемстве маргарына, на яго распачаўся ціск.

Нагадаем, маргарын растаў і расцёкся па падлозе з-за таго, што яго набылі зашмат, не ўлічыўшы памераў лядоўняў на прадпрыемстве. Працаўнікоў хлебакамбіната змусілі збіраць яго і зноў замарожваць.

Уладзіміру Трызунову неаднаразова прапаноўвалі звольніцца на ўласнае жаданне, аднак ён адмаўляўся.

Вось што распавёў ён 25 ліпеня ў жывым эфіры Еўрарадыё:

“Мяне проста падставілі. У панядзелак мяне выклікала мой майстар і сказала, што я павінен выйсці на працу ў сераду, у мой выходны дзень. Бо грузчык запіў і няма каму працаваць. Я так і зрабіў, у сераду прыйшоў на працу, адпрацаваў дзве гадзіны, пасля гэтага мяне выклікалі ў кабінет дырэктара і прымусілі напісаць тлумачальную наконт таго, дзе я быў у аўторак”.

Майстар свой загад наконт працы ў выходны не пацвердзіла. Таму Уладзіміру Трызунову залічаны прагул, а 27 ліпеня яго звольнілі з працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі