У Гродне напісалі агульнанацыянальную дыктоўку (фота)

Тэкст на верш “Мы народ” Ларысы Геніюш прачытаў Генадзь Бураўкін. Для ўдзельнікаў дыктоўкі выступіў бард Алесь Камоцкі. Сяргей Шапран і Міхась Скобла прадставілі новыя кнігі выдавецтва “Гарадзенская бібліятэка” — “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” і “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў”.

Гэта пятая па ліку беларуская дыктоўка ў Гродне. Традыцыйна яе арганізуюць выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” і гродзенскае аддзяленне “Таварыства беларускай школы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі