У Гомелі “Ляпісы” зноў зніклі з афіш музычнага фэсту “Kubana” (фота)

На гомельскіх афішах, прысвечаных найбуйнейшаму музычнаму фестывалю СНД “Кубана”, сярод удзельнікаў зноў не пазначаныя гурты з так званага “чорнага спісу”. Дакладней, ні беларускага “Ляпіса”, ні маскоўскіх панк-рокераў  “Тараканаў” на афішах папросту няма.

Калі ўявіць што гэта недарэчнасць, то для параўнання можна зірнуць на афішу расійскага ўзору. Там прысутнічаюць і “Тараканы!”, і “Ляпіс Трубецкой” (прычым апошні нават пазначаны вялікім шрыфтам).

Нагадаем, што ў мінулым годзе беларускі і расійскі гурты на гомельскіх афішах былі закрэсленыя чорным маркерам. Сёлета іх вырашылі проста не пазначаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі