У гей-клубах зноў міліцэйскія аблавы

У гей-клубе “6А” былі затрыманыя 7 чалавек. Сярод іх ёсць як ЛГБТ-актывісты, так і назіральнікі, якія спецыяльна прыехалі ў клуб, каб зафіксаваць тое, што ў апошні час у ім адбываецца.

Падчас рэйду былі затрыманыя прадстаўнікі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, і Згуртавання беларускіх студэнтаў.

Усе затрыманыя падчас рэйду ў клубе “6А”, адпушчаныя і вярнуліся ў клуб пасля высвятлення асобы. Некаторыя затрыманыя адзначаюць, што ў іх адрас супрацоўнікі праваахоўных органаў лаяліся нецэнзурнай лаянкай.

Каардынатар праекта “Гей Альянс Беларусі” Аляксандр Палуян мяркуе, што ў Беларусі адбываецца істотны ціск на ЛГБТ-супольнасць. “Перапіс” наведвальнікаў гей-вечарынак і складанне спісаў праходзіць не ўпершыню, аднак такога маштабу не было, і гэта выклікае насцярогу, бо атрыманыя звесткі могуць быць выкарыстаны ў інтарэсах праваахоўных органаў, інфармуе ampby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі