У Брэсцкі гарвыканкам перадалі заяву на правядзенне "Народнага сходу"

Сход мяркуецца правесці ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Як паведаміла Еўрарадыё актывістка прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, арганізатары сабралі подпісы жыхароў навакольных дамоў. 10% жыхароў з шасці шматпавярховікаў вуліц Маскоўская, Маладагвардзейская і Стафеева заявілі, што сход не будзе ім перашкаджаць. Таму, па словах арганізатараў, яны не бачаць юрыдычных прычын для адмовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі