У Брэсце правялі апытанне “Што я сказаў бы на Народным сходзе?”

Правесці такое апытанне вырашыў аргкамітэт па скліканні Народнага сходу. У Брэсце выказаліся каля двух дзясяткаў чалавек.

Па словах сябры незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксандры Худасоўцавай, асноўная думка ў апытаных адна: цяперашні эканамічны крызіс не выпадковы, трэба тэрмінова раіцца, як выйсці з тупіковай сітуацыі, не пускаць справы на самацёк.

Нагадаем, Народны сход вырашана склікаць 8 кастрычніка ў Мінску, усіх абласных, многіх іншых гарадах і населеных пунктах. На ім плануюць абмеркаваць сітуацыю ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі