У Брэсце надрукаваны пераклад паэмы Крашэўскага “Вёска”

Пераклаў 33-старонкавы твор з польскай на беларускую паэт з Пружаншчыны Мікола Папека.  Праца над перакладам заняла каля года. Спадар  Папека распавёў:

“Праца сапраўды вялікая, асабліва для паэта, які практычна не піша рыфмай. Так што давялося ўкладваць пераклад на пракрустаў ложак, падганяць пад фарматы арыгіналу… Мусіў перарабляць некалькі разоў”.

Шмат якія старонкі ў паэме напісаныя на Пружаншчыне і аб Пружаншчыне, аб Літве, літоўскіх балотах. А пад Літвой Крашэўскі меў на ўвазе сённяшнюю Беларусь, кажа перакладчык.

На вокладку кнігі вынесеная карціна брэсцкага мастака Іосіфа Крупскага “Купалле”. Паэма надрукаваная за грошы перакладчыка і складкі сябраў Пружанскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы. Таму наклад вельмі сімвалічны — 99 асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі