У Беларусь прыехалі 20 Радзівілаў

Як паведаміў Еўрарадыё пробашч касцёла Мацей Шмытоўскі, 21 кастрычніка ў нядзелю, адбудзецца ўрачыстае асвячэнне званоў. Для гэтага ў касцёл Святога Ежы прыбудзе біскуп Антоні Дзям’янка.

Падарунак Мацея Радзівіла вельмі дарэчны. Ксёндз кажа, што адзін са званоў знік у часе вайны, а той, што захаваўся да сённяшняга дня — трэснуты. Самы вялікі з трох падараваных званоў мае імя “Радзівіл” і змяшчае надпіс, што гэта — падарунак Мацея Радзівіла. Сярэдні звон мае імя Святога Міхала, меншы — Святога Ежы.

У Паланечцы, апроч касцёла, захавалася і сядзіба Радзівілаў, якую будаваў прашчур Мацея —  Альберт Радзівіл. Сядзіба знаходзіцца ў занядбаным стане, хоць яшчэ не так даўно тут быў дзіцячы дом.

Сярод 20 прадстаўнікоў Сям’і — 5 дзяцей Мацея Радзівіла і 8 дзяцей Канстанціна Радзівіла. Паводле словаў князя Мацея, для іх вельмі важна звазіць усіх дзяцей на радзіму продкаў, каб прышчапіць любоў да гэтых мясцін і даць мажлівасць дакрануцца да гісторыі роду. Сёння ў праграме візіту князёў — наведванне Нясвіжскага і Мірскага замкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі