Сведку "шпіёнскай справы" зрабілі падазраваным

Сёння яго дапыталі па справе пра "здраду дзяржаве ". Як паведамляе "Салідарнасць", допыт актывіста вёў старшы следчы групы па "шпіёнскай" справе Алег Барысевіч. Допыт доўжыўся 4 гадзіны.

Следчы паведаміў Багданаву, што яго паказанні разыходзяцца са словамі Гайдукова, таму праводзіцца дадатковае расследаванне. Багданава з катэгорыі сведкі перавялі ў падазраваныя, але меру стрымання вырашылі не змяняць.

Нагадаем, што 23-гадовага Гайдукова вінавацяць у здрадзе дзяржаве. 22 снежня яго перавялі з Віцебска ў СІЗА КДБ у Мінск. Маці і адвакатка даведаліся пра гэта толькі 26 снежня.

Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі