Следчы камітэт: па справе аб выбуху ў Віцебску затрымлівалі каля 20 чалавек

Следства правярае, ці мае затрыманы датычнасць да выбуху каля будынка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Следчага камітэта Павел Травулька:
121114_sledczykametetabvybuchu.mp3
"Затрымана было некалькі чалавек. Іх затрымлівалі па прыкметах чалавека, які быў на камеры відэаназірання. Усіх іх адпусцілі. На цяперашні час застаецца адзін затрыманы. Пасля праверкі яго датычнасці да таго, што адбылося, будзе прынятае рашэнне".

Травулька ўдакладніў, што было затрымана "каля 20 чалавек".

Нагадаем, увечары 11 лістапада адбыўся падрыў "прымітыўнага самаробнага піратэхнічнага прыстасавання". У выніку, у будынку былі пашкоджаныя два акна. Па факце "хуліганства" была распачатая крымінальная справа.


Відавочца выбуху ў Віцебску: Жудасна грымнула. Падумалі, што гэта газ

Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі