Шахматыстка з Брэста знялася ў рэкламе смартфонаў (фота)

Паспяховая міжнародная гросмайстарка сфатаграфавалася на фоне шахматнай дошкі з фігурамі і смартфонамі. І вопратка, і прычоска, і сур’ёзны выгляд стылізаваныя пад першую даму шахматнай дошкі.

У сёлетнім першынстве краіны 26-гадовая Ганна Шарэвіч заняла трэцяе месца. Раней чатыры разы (у 2002, 2005, 2007 і 2011 годзе) яна станавілася чэмпіёнкай Беларусі.

Шахматыстка вядомая сваёй экстравагантнасцю. У інтэрнэце папулярныя яе эратычныя фотасэсіі — часцей за ўсё побач з шахматнай дошкай. У 2007 годзе Ганна Шарэвіч узяла ўдзел у акцыі “Спартоўцы — дзецям”. За стрыптыз у яе выкананні і майткі са станікам чэмпіёнкі былі выручаныя 500 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі