Руся стане голасам Брэсцкага чыгуначнага вакзала

“Звычайна я раблю гэтую працу для аўтобусных вакзалаў, якія знаходзяцца недалёка ад Мінска, — распавядае Руся Еўрарадыё. — Аднойчы мне прапанавалі агучыць маленькі аўтавакзал каля Нарачы. І з гэтага пачалося маё супрацоўніцтва з людзьмі, якія займаюцца “агучкай” цягнікоў, аўтобусаў, раскладу руху і г.д.”.


Да “агучкі”, кажа Руся, трэба рыхтавацца — берагчы сябе, піць шмат вады і рабіць адмысловыя галасавыя практыкаванні. За дзень працы спявачцы давядзецца прачытаць толькі чатырнаццаць старонак адных лічбаў! І гэта без назваў накірункаў, нумарацыі платформ і г.д. Ужо пасля Новага году голас Русі будзе вітаць пасажыраў на беларускай і рускай мовах. Дарэчы, аматарам вандровак і Еўрарадыё Руся перадала “дыктарскае” прывітанне:

121227_rusia_1.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі