Руся і CityZen выступяць з хорам пасярод вуліцы

18 жніўня на вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбудзецца харавое выкананне песні “Golden Brown” гурта The Stranglers. Кіраваць працэсам будзе гарадскі кавер-бэнд CityZen на чале са спявачкай Русяй, Андрэем Апановічам з гурта “Мамкины бусы” і Аляксеям Буцько з праекта CherryVata.

“Гэтыя выходныя будуць апошнімі сонечнымі, — тлумачыць Руся ідэю хора. —  І каб гэты сум і пачуццё лёгкага адчаю, якое пануе ў горадзе, згладзіць, выраўняць, мы вырашылі прапанаваць людзям харавыя спевы. Кажуць, што менавіта харавыя спевы, групавое гучанне голасу дазваляе чалавеку ачысціць думкі і душу ад дрэннага настрою”.


У рэпертуары кавер-бэнда CityZen — атмасферныя песні ад Massive Attack, Bonobo, Bajka, Uncle і іншых выканаўцаў. Атмасфернасць і медытатыўнасць абранага матэрыялу, тлумачыць Руся, закладзеная ўжо ў назве CityZen — з англійскай яна перакладаецца як “гараджанін” ці “гарадскі дзэн”. Адсюль — павольныя тэмпы, прыгожыя апрацоўкі голасу і інструментаў пры дапамозе электронных дэвайсаў, якія ствараюць “мілую музыку, што правакуе адчуванне гарадскога дзэну”. Сэт CityZen пачнецца ў 19.00. Пасля яго музычную вулічную праграму мае працягнуць праект “Марина Невгень”, у якім удзельнічаюць былыя музыкі гурта “НагУаль”, што пераехалі жыць у Маскву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі