Прадпрымальніку Алесю Макаеву міліцыянты часова вярнулі машыну

Прадпрымальніку вярнулі аўтамабіль пасля з’яўлення ў СМІ інфармацыі, што міліцыянты не аддалі яму машыну па вызваленні з Акрэсціна. Праўда, разам з аўтамабілем Макаеву ўручылі і накіраванне на экспертызу, якая мусіць вызначыць, крадзенае аўто ці не. Сёння Макаеў прайшоў экспертызу, вынікі будуць вядомыя праз 15 дзён. На гэты час аўто застаецца ў прадпрымальніка.

Нагадаем, у дзень парламенцкіх выбараў Макаева спынілі супрацоўнікі ДАІ. У яго машыне заўважылі бел-чырвона-белы сцяжок і ўлёткі за байкот. Пасля гэтага прадпрымальніка асудзілі “за супраціў міліцыі” на 6 сутак. Пасля вызвалення яму не вярнулі аўто, заявіўшы, што ў яго “перабітыя нумары”. Паводле прадпрымальніка, такога быць не можа, бо ён набываў новае аўто ў адным з мінскіх аўтасалонаў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі