Пінскі гарвыканкам звольніў Аляксандра Лукашэнку

Супрацоўнік Пінскага гарвыканкама: "Аляксандр Мікалаевіч не працуе. Напэўна, ужо тыдні два-тры".

Нагадаем, летам 2012-га стала вядома, што начальнік аддзела культуры Пінскага гарвыканкама Аляксандр Лукашэнка ў пачатку бягучага года за кошт бюджэту з’ездзіў у польскі горад Паронін. Ягонымі спадарожнікамі былі дзевяць сваякоў і знаёмых. У справаздачы аб вандроўцы чыноўнік пазначыў, што ездзілі да палякаў у госці ўдзельнікі ансамбля “Палескія зоры”. Праваахоўнікі выявілі, што была нанесена страта ў памеры 16 мільёнаў рублёў і ў чэрвені распачалі крымінальную справу.

Неўзабаве культурай у Пінску будзе кіраваць новы чалавек.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі