Пачаўся суд па выбуху на "Пінскдрэве"

Як піша "Вечерний Брест", на лаве абвінавачваных апынуліся тры чалавекі. Гэта ўжо былыя галоўны інжынер холдынгу "Пінскдрэў" Уладзімір Шастакоў, дырэктар заводу «Пінскдрэў-ДСП» Леанід Логвін і галоўны інжынер гэтага ж прадпрыемства Ігар Логвін.

Леаніда Логвіна вінавацяць у службовай халатнасці, яго калег — у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула за сабой гібель людзей і матэрыяльную шкоду прадпрыемству ў асабліва буйным памеры.

Нагадаем, трагедыя на заводзе ДСП адбылася 25 кастрычніка 2010 года. Загінулі 14 чалавек, яшчэ 7 атрымалі траўмы. Выбуховая хваля разбурыла цэх па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт. Шкода склала 3 млрд 949 млн рублёў, у доларавым эквіваленце на момант аварыі яна складала прыкладна 1,2 мільёна.

Нагадаем, што гендырэктар холдынгу "Пінскдрэў" Ларан Арыніч з'ехаў за мяжу нібы на лячэнне і ў Беларусь больш не вярнуўся. Крымінальная справа на яго вылучаная ў асобную вытворчасць, сам Арыніч абвешчаны ў вышук. Пацярпелыя і іх сваякі мяркуюць, што Арынічу наўмысна дазволілі схавацца ад следства і суда. Яны патрабуюць паскорыць яго вышук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі