Пабачыла свет кніга палітвязня Алеся Бяляцкага

У зборнік увайшлі як старыя артыкулы Бяляцкага, прысвечаныя беларускім літаратарам, так і новыя, напісаныя за кратамі. У прыватнасці, туды трапілі рэцэнзіі на кнігі вершаў Уладзіміра Някляева і Аляксандра Фядуты, створаныя ў СІЗА КДБ.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла паплечніца зняволенага праваабаронцы Таццяна Равяка.

Равяка: "Літаральна на днях выйшла кніжка Алеся Бяляцкага. Называецца "Асвечаныя беларушчынай". Гэта кніга яго літаратуразнаўчых артыкулаў і эсэ, якую ён планаваў выдаць да свайго 50-годззя. Але, як ведаеце, 50-годдзе і год да гэтага юбілею Алесь правёў за кратамі. І таму яго калегі вырашылі, што гэтая кніга ўсё ж павінна выйсці".

Кніга выйшла накладам 1000 асобнікаў. Па словах Равякі, набыць яе можна будзе па-за дзяржаўнай сістэмай кнігараспаўсюду. Дарэчы, сам аўтар ужо атрымаў асобнік.

У лютым плануецца правесці прэзентацыю выдання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі