На "Амкадоры" і МАЗе работнікі будуць гуляць 10 дзён

Як паведамляе БелаПАН, з 31 снежня па 9 студзеня не будзе працаваць "Амкодор", Мінскі аўтамабільны завод і Мінскі завод колавых цягачоў. Ад 29 снежня па 4 студзеня на вакацыі сыходзіць Мінскі маторны завод, з 30 снежня па 2 студзеня — Мінскі трактарны завод і "Атлант". А рабоычя БелаАЗа не выйдуць на працу з 31 снежня па 2 студзеня.

Нагадаем, што першы афіцыйны працоўны дзень у 2012 годзе прыпаў на 2 студзеня. Як казаў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, дадатковых выходных на Новы год у Беларусі не будзе з-за сітуацыі ў эканоміцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі