Мінкульт абараніў гістарычны цэнтр Горак ад разбурэння

Сябры гарадскога савета па захаванні і памнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны прасілі дазволу на знос некалькіх жылых дамоў на тэрыторыі Акадэмгарадка. У кіраўніцтва савета ўваходзяць рэктар БДСГА Аляксандр Курдэка, старшыня мясцовага аддзялення “Белай Русі” Аляксандр Чачоткін і начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Святлана Браніцкая. Яны прапаноўвалі знесці дамы №№4 і 6 па вуліцы Ціміразева і дом №3 па вуліцы Мічурына.

Але паводле рашэння Мінкульта дамы застануцца на сваім месцы, паведамляе сайт horki.info. Жыхароў з гэтых дамоў адселяць, а ў будынках з часам правядуць рэканструкцыю.

Фота — horki.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі