Міністры ЕС пашыраць крытэрыі "чорнага спісу" для асобаў і фірмаў Беларусі

23 студзеня міністры замежных справаў ЕС абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Чакаецца, што чорны спіс папоўнеіцца новымі імёнамі, а магчыма, і фірмамі. Прэс-служба Савета ЕС паведамляе, што перагледзяць самі падставы для ўнясення ў "чорны спіс":

"Савет ЕС прыме рашэнне аб пашырэнні крытэрыяў для ўжывання абмежавальных захадаў у дачыненні да асобаў і кампаній. Гэта адкрывае дарогу будучым вызначэнням адказных за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, альбо тых, хто падтрымлівае і мае выгады ад рэжыма Лукашэнкі".

Беларускае пытанне стаіць ледзь не самым апошнім у парадку дня Савета ЕС. За ім — толькі абмеркаванне сітуацыі ў Судане і Паўднёвым Судане. Першымі на сустрэчы еўрапейскіх міністраў абмяркуюць ядзерную праграму Ірана і пашырэнне санкцый да яго, сітуацыю ў Сірыі і Егіпце, а таксама мірны працэс на Блізкім Усходзе і апошнія падзеі ў Бірме і Косаве.

Прэс-канферэнцыя па выніках паседжання пачнецца каля 19-й гадзіны па беларускім часе.

На сёння ў "чорным спісе" ЕС — 210 імёнаў і 3 беларускія кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі