Мальдзіс: Уладзімір Конан не ішоў на навуковыя кампрамісы

Пра "патрыярха беларускай філасофіі" для Еўрарадыё згадвае яго калега літаратуразнаўца Адам Мальдзіс.

Аўтар: Еўрарадыё 06.06.2011 16:08

Навукоўца кажа, што Уладзімір Конан як ніхто іншы ў Беларусі займаўся эстэтыкай. Гэта выявілася ў яго шматлікіх манаграфіях, найперш у кнізе "Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.)". І сённня, калі адзначаецца год Максіма Багдановіча, па словах Мальдзіса, вельмі светла глядзіцца адна з грунтоўных прац філосафа "Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча".


Мальдзіс зазначыў, што Конан не абмяжоўваўся літаратурай і разглядаў эстэтычныя каштоўнасці вельмі шырока:


Мальдзіс: "Ён не абмяжоўваўся толькі літаратурай,  як гэта часам робяць літаратуразнаўцы. Ён разглядаў эстэтычныя каштоўнасці на шырокім грамадскім полі. І ўсё ён гэта вельмі грунтоўна, без кампрамісаў — не памятаю, каб ён дзесьці ішоў на навуковыя, творчыя кампрамісы. Але і без асаблівага захвальвання. Ён канстатаваў тое, што ёсць".


Мальдзіс адзначыў, што беларускай эстэтыцы будзе не ставаць Конана. На пенсіі Конан апошнія гады пражыў адзінока. Пасля закрыцця цэнтра імя Скарыны філосафу было складана падрыхтаваць вучняў. Тым не менш, кажа Адам Мальдзіс, працы Конана будуць маяком для наступных пакаленняў:


Мальдзіс: "Апошнія гады ён пражыў, будучы на пенсіі, неяк адзінока. І неяк цяжка яму было вучняў падрыхтаваць у такіх умовах, калі спынілася дзейнасць цэнтра імя Скарыны. Такія вучні у яго ў цэнтры былі, але сёння, на жаль, не ствараюць агульнай школы. Але тое, што напісана Уладзімірам Конанам, тое, што засталося, будзе для нас узорам, будзе для наступных пакаленняў маяком, як трэба адносіцца да мастацкіх каштоўнасцяў".


Нагадаем, што філосаф памёр уначы на 6 чэрвеня. Яму ішоў 78-ы год.

 

Фота:nv-online.info


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.