Конкурс: Басанож … у Магадан!

Ці ведаеш ты, што ад Мінска да Магадана 10232 кіламетры, а дарога можа заняць больш за 155 гадзін (а гэта амаль тыдзень).

Калі ты не рызыкнуў бы пусціцца ў такую вандроўку ў рэчаіснасці, можна паспрабаваць хаця б віртуальна. Мы запрашаем цябе даведацца, дзе ж знаходзіцца Магадан і пракласці уласны маршрут. Запомні, ніякіх самалётаў. Толькі харкор! Толькі цягнікі, аўтаспын, веласіпед ды іншыя экалагічныя віды транспарту.


У каментах да гэтага запісу пакідай нам прапановы, якія цікавосткі можна было б паглядзець на шляху да Магадана, і як бавіць час. Запрашальнічак на дваіх на канцэрт Васі, які адбудзецца 6 красавіка ў клубе Re:public, атрымае аўтар самага падрабязнага і цікавага плану. Калі ласка, не забудзься пазначыць свой кантактны тэлефон, у адкрытым доступе ён не з'явіцца. 


Адказаў мы чакаем да 17:00 у чацвер, 5 красавіка. Пераможца будзе агучаны ў той жа дзень у 20:30 у жывым эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі