Глеб: Канкурэнцыі ў БАТЭ не баюся (фота)

Нагадаем, напярэдадні матчаў 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ ўмацоўвае свой склад. Як вядома, група футбалістаў каманды выступае ў складзе алімпійскай зборнай Беларусі на Алімпіядзе.

Нагадаем, першы матч з венгерскім "Дэбрэцэнам" пройдзе 1 жніўня на барысаўскім стадыёне, пачатак а 19-й.

Перад прэзентацыяй гульцоў прайшла прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі. Між іншым, ён адказаў на пытанне журналістаў, ці не баіцца ён, што Глеб з часам "падсядзіць" яго? Ганчарэнка адказаў, што быў бы толькі рады, калі на замену яму калісьці прыйшоў бы Аляксандр Глеб.

"З'яўленне ў камандзе моцных гульцоў выводзіць нашу каманду на новы ўзровень", — заявіў Віктар Ганчарэнка.

Аляксандр Глеб будзе выступаць за БАТЭ пад 15-м нумарам.

Глеб сказаў, што ў яго выдатны настрой. Ён рады сустрэцца са сваімі сябрамі. Глеб не баіцца канкурэнцыі ў камандзе. Дарэчы, маладым гульцам ён адразу прапанаваў перайсці на "ты".

У адрозненне ад Аляксандра Глеба, Раман Васілюк трымаўся на прэзентацыі даволі сціпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі