Гісторыю Беларусі ў школе вучаць па-руску, бо на гэтай мове падручнікі

У кнігарнях ёсць падручнікі на абедзвюх мовах, але тыя, што па-руску, бяруць лепш.

Аўтар: Арцём Мартыновіч 14.11.2011 18:12

111114 Martin Mova.mp3

Еўрарадыё пагартала падручнікі па гісторыі разам з настаўнікамі і навукоўцамі.

 

У краме “Падпісныя выданні”, што на праспекце Незалежнасці каля палічкі з гістарычнымі кнігамі не людна. Пытаюся ў прадаўшчыцы, ці шмат кніг ёсць на мове.

 

“Я заўважаю, што апошнім часам больш сталі выдаваць па-беларуску. Асабліва дзіцячыя кнігі. А пачынаць трэба з дзяцей. Што ўжо з мяне пачынаць, я калі па-беларуску кажу, з мяне смяяцца пачынаюць”.


На палічцы з гістарычнымі кнігамі на беларускай — прыкладна палова. У асноўным, падрыхтоўчыя выданні для абітурыентаў і школьныя падручнікі.

 

У Цэнтральнай кнігарні аднолькавыя кнігі па гісторыі для абітурыентаў ёсць і па-руску, і па-беларуску. Пытаюся ў прадаўшчыцы, якія лепш бяруць?

 

“Практычна ўсе бяруць. Адна серыя ідзе і руская, і беларуская. Вось, “Апорны канспект” засталіся на беларускай, а былі такія ж на рускай”.

 

Калі так, то абітурыенты больш рыхтуюцца па-руску. Такі апорны канспект каштуе 22 тысячы за 400 старонак. Дапаможнікі і падручнікі да тэсціравання абыдуцца ў 10-12 тысяч. Падручнікі для ВНУ — даражэй. Шасцітомнік па Гісторыі Беларусі пад рэдакцый Касцюка абыдзецца ў 240 тысяч, за ўсе 6 кніг.

 

Кіруюся ў кнігарню "Акадэмкніга". Тут заўважаюць, што падручнікамі па гісторыі цікавяцца. Праўда, рускамоўнымі.

 

“Попытам карыстаюцца падручнікі па Гісторыі Новіка для вышэйшай школы. Яны ёсць і па-руску і па-беларуску. Выданні на рускай мове набываюць лепш. Цяпер шмат дапаможнікаў па тэсціраванні. Тыя, якія па-руску бяруць лепш”, — кажа таваразнаўца Вольга Клычкова.

 

Жанчына дадае, што цяпер гістарычная літаратура карыстаецца попытам. У тым ліку і на беларускай мове. Пытаюся, а якую б кнігу Вольга параіла прачытаць сваім дзецям.

 

“Я б хацела, каб яны чыталі кнігі на беларускай мове па гісторыі. Можа быць, параіла б кнігі Алеся Краўцэвіча”.


Як даведалася Еўрарадыё, у школах Гісторыю Беларусі выкладаюць і па-руску, і па-беларуску. У сталічных школах у асноўным карыстаюцца рускай мовай, а ў вёсках — беларускай. Пытаемся ў настаўнікаў, як лепш.

 

“Калі працаваў на вёсцы, выкладаў па-беларуску. Дзеці лепш разумелі. Мне зручней, калі гісторыя на беларускай мове, многія тэрміны спецыфічныя”, — кажа настаўнік 13 школы працоўнага пасёлку Касцюкоўка. Цяпер ён вядзе гісторыю па-руску, “бо так, просяць дзеці”. Да таго ж падручнікі ў школе на рускай мове.

 

У камітэце адукацыі Мінгарвыканкаму кажуць, што гісторыю па-беларуску выкладаюць у беларускамоўных школах. У рускамоўных — па-руску, бо падручнікі напісаныя па-руску. Але калі дзеці і бацькі захочуць вывучаць гісторыю на роднай мове, могуць звярнуцца да адміністрацыі школы. І заўважаюць, што не памятаюць, каб такія выпадкі былі.

 

“Апошнім часам справа з падрыхтоўкай школьных падручнікаў пайшла лепш, — заўважае гісторык, доктар навук Валянцін Голубеў. Прайшоў час з 1992 года, калі былі першыя падручнікі. Яны былі пробныя і пісаліся навукоўцамі. Туды намагаліся ўкласці як мага больш інфармацыі. З часам падручнікі ўдасканальваліся, дапрацоўваліся”.


А вось у падручніках для ВНУ хібы ёсць, дадае гісторык.

 

“Падручнік пад рэдакцыяй Новіка…Там ёсць як плюсы, так і мінусы. Мая асабістая думка, ён занадта палітызаваны. Калі падручнікі 1990-х былі цалкам антымаскоўскія, то ў гэтым падручніку адваротная лінія. Яны занадта праўсходнія”.


Наведаўшы чатыры кнігарні, карэспандэнт Еўрарадыё заўважыў толькі двух чалавек, якія разглядалі кнігі на палічцы “Гісторыя Беларусі”. Ніхто з іх нічога не набыў.

 

Фота: gazeta.a42.ru


Каментары

  • АГАтка, Втр, 2011-11-15 19:21

    А яшчэ у школы з беларускамоўным выкладаннем не паступілі абяцаныя МА РБ падручнікі па англійскай мове для 10 класа. У рускамоўных школах дзеці займаюцца па адпаведных падручніках ужо больш за месяц, а нашыя...((((((((((((((((((((((((((((((((((

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

    Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

    Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

    Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

    Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

    Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

    Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

    Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

    16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

    З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.