Гайдукевіча ў Маскве прынялі ў кабінетах “вышэй сярэдняга ўзроўню”

Як паведаміў Еўрарадыё старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, найперш падчас маскоўскіх сустрэч ён абмяркоўваў пытанні далейшага супрацоўніцтва “з блізкімі палітычнымі сіламі”.

Сяргей Гайдукевіч: “Ездзіў па старых месцах — быў у Дзяржаўнай думе, яшчэ адно месца наведаў… Я вельмі добра там усім растлумачыў, што мы зацікаўленыя ва ўмацаванні нашага суверэнітэту і бачым яго адначасова з безумоўным веданнем беларускай мовы. Распавёў пра тое, што мы хочам сябраваць і сябруем з нашымі еўрапейскімі калегамі, мы зацікаўленыя ў добрых адносінах з Польшчай, Літвой. І папярэдзілі, што хутка пачнем праводзіць палітычныя акцыі, скіраваныя на спрашчэнні візавага рэжыму для Беларусі”.

Гайдукевіч сцвярджае, што ў тых маскоўскіх “вышэй сярэдняга ўзроўню” кабінетах яго заявы ўспрынялі з разуменнем. Больш за тое, упэўнівае, што ніхто ў Расіі нават не думае пра тое, каб нейкім чынам пазбавіць Беларусь яе незалежнасці. Праўда, называць імёны сваіх суразмоўцаў Гайдукевіч адмовіўся.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі