Фестываль ПІКНІК.BY зменіць дыслакацыю?

Арганізатары ПІКНІК.BY-2013 выклалі ў інтэрнэт відэа, на якім нібыта чысцяць снег пад будучую фестывальную пляцоўку. Што праўда, зразумець, дзе пройдзе фэст, з гэтага роліка немагчыма. Не распавёў Еўрарадыё пра новую пляцоўку і прамоўтар ПІКНІК.BY Нік Маторын. Але іншымі падрабязнасцямі сёлетняй імпрэзы падзяліўся:

“Як і ў мінулым годзе, наведнікаў фэсту чакаюць тры сцэны: галоўная, акустычная і сцэна для дыджэяў. Мы не выключаем, што з’явіцца яшчэ адна! А таксама плануем падрыхтаваць дзіцячую пляцоўку ад клуба “Совушка”, дзе будуць ладзіцца адукацыйныя і забаўляльныя праграмы для самых маленькіх гасцей фестывалю”.

Цяпер ПІКНІК.BY на стадыі фарміравання лайн-апа. Узяць удзел у фэсце арганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых музыкаў!

“Будзе шмат беларускіх гуртоў, якія мы любім. Канкрэтызаваць пакуль не хочацца, але іх будзе больш за 20! Мы думаем пра хэдлайнера, у тым ліку, і не пра беларускага”.

Дату фэсту абвесцяць напрыканцы сакавіка. Тады ж у продажы з’явяцца першыя “ільготныя” квіткі на ПІКНІК.BY — без абвяшчэння лайн-апа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі