Эксперт: Улады гатовыя вызваліць палітзняволеных

130319_eurafokus.mp3

“... Можна казаць пра сігнал з беларускага боку: тое, што дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса пускаюць наведаць нашу краіну, азначае, што беларускі бок схільны да аднаўлення кантактаў з Бруселем, — разважае палітолаг Дзяніс Мельянцоў.

"Але забарона на кантакты на вышэйшым узроўні паміж прадстаўнікамі ЕС і Беларусі як была, так і застаецца”, -- дадае лідар "Справядлівага свету" Сяргей Калякін.

Дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс прыехаў у Беларусь 18 сакавіка. Палітык збірае інфармацыю для свайго даклада “аб стане спраў у адносінах паміж ЕС і Беларуссю”.

                           Юстас Палецкіс

Людзі абазнаныя ўбачылі за гэтым візітам нашмат больш. Да прыкладу, палічылі яго сведчаннем адмены забароны на кантакты паміж вышэйшым кіраўніцтвам ЕС і нашай краіны.

“Задача Палецкіса — ацаніць сітуацыю, наколькі магчыма рэалізацыя лініі ЕС на супрацоўніцтва, ці адбываюцца нейкія пазітыўныя змены, ці магчымыя яны. Каб прапанаваць далейшы шлях узаемадзеяння”, — упэўнівае Еўрарадыё лідар “Справядлівага свету” Сяргей Калякін. Ён сустракаўся з еўрапалітыкам у першы дзень візіту ў Мінск.

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, пытанне палітвязняў Палецкіс узнімаў падчас сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной. Менавіта ў сваім патрабаванні вызвалення палітзняволеных ЕС будзе паслядоўны. А што сам дакладчык з імі не сустракаецца…

Дзяніс Мельянцоў: “…калі б ён ставіў патрабаванне аб сустрэчы з палітычнымі зняволенымі, то яго проста ў краіну не пусцілі б”.

Афіцыйны Мінск маральна гатовы вызваліць палітзняволеных, гаворыць Мельянцоў. Іншая справа — ЕС…

Дзяніс Мельянцоў: “Мінск хацеў бы пэўных гарантый: што пасля гэтага яму будзе нейкі бонус. І Еўрасаюз пакуль не гатовы казаць пра нейкія гарантыі, нейкія бонусы. Вакол гэтага зараз ідуць размовы, што зацягвае перыяд пазітыўных меседжаў”.

Пачакаем і мы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі