Эканаміст: У 2013 годзе нам пагражае дэфіцыт валюты і абвальная дэвальвацыя

Экспарт нафтапрадуктаў дае беларускаму бюджэту да 40% вылютнай выручкі. Калі Расія ў наступным годзе дасць Беларусі толькі 18,5 мільёна тон нафты, то гэта можа прывесці да катастрафічных наступстваў. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказвае эканаміст Барыс Жаліба.

Жаліба: “Гэта адразу падарве наш гандлёвы баланс, будзе вялікае адмоўнае сальда. Што да наступстваў, то трэба ўзгадаць 2011 год: гэта — ціск на валютны рынак, дэфіцыт валюты і можа быць абвальная дэвальвацыя беларускага рубля”.

Нагадаем, Расія прапанавала паставіць у Беларусь у наступным годзе 18,5 мільёнаў тон нафты. Беларусь настойвае на 23 мільёнах тон. 21 снежня кіраўнік Беларусі нават заявіў, што дамоўленасці пра пастаўкі менавіта 23 мільёнаў тон дасягнутыя.

На думку Жалібы, адмова Расіі тлумачыцца тым, што беларускі бок не выконваў свае ранейшыя абяцанні Крамлю. Напрыклад, наконт прыватызацыі дзяржмаёмасці на 2,5 мільярда долараў штогод.  Да таго ж, лічыць эксперт, кошт гэтай дзяжмаёмасці афіцыйны Мінск завышае. І расійскаму капіталу, які лічыцца першым патэнцыйным пакупніком гэтай беларускай маёмасці, гэта не падабаецца. Дый заўчасныя заявы Лукашэнкі наконт дасягнення пагаднення расіян пакрыўдзілі.

Жаліба раіць не шукаць дадатковую нафту “недзе за акіянам”, а спрабаваць дамовіцца з Расіяй — любымі сродкамі.

Фота Жалібы — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі