Цярэшчанка: людзям не давалі заробак, пакуль не прагаласуюць

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шаркоўшчынскай выбарчай акрузе №29, экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка складае свой відэаархіў парушэнняў на выбарах на сваёй акругзе. Па словах Цярэшчанкі, за апошні тыдзень матэрыялу для гэтага архіву ў яго назбіралася шмат. А ўсё дзякуючы таму, што супраць яго мясцовыя ўлады актыўна выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс.
120923_ciareszanka.mp3
Віктар Цярэшчанка: Раніцаў учора праязжаў Відзы і ў мясцовай аграфірме сутыкнуўся з тым, што людзям не выдавалі заробак, пакуль людзі не прагаласуюць. Там дзесьці 70-80 супрацоўнікаў было. Я падышоў да старшыні камісіі і толькі пасля гэтага сакратар камісіі выйшла да людзей і сказала: “Калі ласка, можаце не галасаваць — атрымлівайце заробак”. Звярніце ўвагу: субота, выходны, людзям сказалі прыходзіць атрымліваць заробак, людзі тут абмежаваныя, заробак маленькі, і гэтыя 70-80 чалавек таўкуцца каля касы, да якой трэба прайсці праз выбарчы ўчастак. Што было зроблена наўмысна. І такіх прыкладаў шмат, але я зняў відэа”.

Супернікам Цярэшчанкі з’яўляецца старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама. І калі ўлёткі ды іншыя агітацыйныя матэрыялы экс-кандыдата ў прэзідэнты зрываюць, па яго словах, дзе толькі можна, то агіткі суперніка вісяць ў недазволеных месцах: за шклом дзвярэй і вокнаў крам, школ, бібліятэк і гэтак далей.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі