Часопіс "Arche" атрымаў трэцюю адмову ў рэгістрацыі

Па яго словах, нагода для адмовы ў чыноўнікаў з Мінінфармацыі настолькі дробязная, што выглядае надуманай.

Алесь Пашкевіч: "Па фармальных пытаннях! Відавочна, што нас рэгістраваць не збіраюцца, паколькі чапляюцца зусім да драбязы. Вось я толькі што атрымаў ліст, і там гаворыцца, што нейкі нумар тэлефона не ўказаны. Карацей, зноў з-за вельмі дробнага фармальнага парушэння... Падамо яшчэ раз — чаму не? Мы нічога не трацім. Калі яны такую тактыку прынялі, то мы таксама будзем падаваць".

Нагадаем, што праблемы ў "Arche" пачаліся ў верасні. Спярша галоўнага рэдактара Валерыя Булгакава абвінавацілі ў продажы выдання на прэзентацыі без касавага апарату. Потым на яго лецішчы прайшоў ператрус з канфіскацыяй кніг і часопісаў. Рахункі выдання былі замарожаныя. Булгакаў ад пераследу ўцёк за мяжу. Спробы перарэгістраваць "Arche" цягнуцца ўжо амаль паўгода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі