Брэстаўчанін даслаў Мікалаю Аўтуховічу ў турму заказны ліст

Таварыш па перапісцы і па Афганістане Аляксандр Сахарук баіцца, што да Аўтуховіча не даходзіць пошта. Пра гэта ён расказаў у каментары Еўрарадыё:

Аляксандр Сахарук: "На апошнія два лісты адказу няма. Заказны ліст паслаў з уведамленнем і буду чакаць, што з гэтага выйдзе. Ён у Афганістане служыў, і я. Калі пачалі перапісвацца, аказалася, што перасякаліся, ведаем адны і тыя самыя гарады і нават кішлакі… Таму лічу яго сваім баявым сябрам і хачу падтрымаць чым магу, ды вось, не атрымліваецца…"

Інфармацыя пра тое, што Аўтуховічу не аддаюць пошту, ужо пратачылася на волю. Прынамсі, пра гэта паведаміў сайт palitviazni.info .

Нагадаем, у 2010 годзе ваўкавыскі прадпрымальнік атрымаў прысуд — 5 гадоў і 2 месяцы зняволення. Яго абвінавацілі ў незаконным абыходжанні са зброяй, бо ў сейфе знайшлі 5 паляўнічых патронаў. Цяпер Аўтуховіч адбывае тэрмін у гродзенскай крытай турме. Сюды яго перавялі як злоснага парушальніка з Івацэвіцкай калоніі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі