Беларускія журналісты па-ранейшаму застаюцца ў “чорных спісах”

Гэта шэф-рэдактар газеты “Наша Ніва” Андрэй Дынько, афіцыйны прадстаўнік тэлеканала “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук, а таксама Аляксандр Атрошчанкаў — прэс-сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, Дынько і Янчук нядаўна звярталіся ў свае тэрытарыяльныя аддзелы па грамадзянстве і міграцыі. Там яны яшчэ раз атрымалі пацверджанне ўласнага абмежаванага статусу. Абодва яны былі ўнесеныя ў “чорныя спісы” з ініцыятывы Мінабароны.

Нагадаем, што нядаўна са "спісу невыязных" былі выкрасленыя кіраўніца БАЖ Жанна Літвіна, праваабаронцы Алег Воўчак, Андрэй Бандарэнка, Гары Паганяйла, палітык Віктар Карняенка ды іншыя. МУС патлумачыў з'яўленне іх імёнаў у спісе невыязных нейкім "камп'ютарным збоем".

Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі