Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.
Беларускія студэнты змогуць вучыцца ў любым універсітэце ЕС
Вялікая праграма фінансавання адукацыі беларусаў запускаецца пры падтрымцы Еўрасаюза і скандынаўскіх краін.
29.11.2011 20:21У яе рамках кожны грамадзянін Беларусі зможа атрымаць стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры фактычна любога ўніверсітэта ЕС. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што па сканчэнні адукацыі стыпендыяты будуць вяртацца ў Беларусь і гэта зблізіць нашу краіну з Еўропай.
Праграму фінансуе Еўрасаюз, а ажыццяўляе “Паўночная рада” — Рада міністраў замежных справаў скандынаўскіх краін. Стыпендыя “Адкрытай Еўропы” пакрые ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце. Акрамя таго, студэнту будзе выдавацца грант на падарожныя выдаткі ў памеры 800 еўра на год, а таксама 1 000 еўра штомесяц на пражыванне, паведамляе adukacyja.info
Пры гэтым беларускія студэнты самі павінны давесці сваё права скарыстаць такую стыпендыю. Усё будуць вырашаць веды і ўзровень валодання замежнай мовай.
- текст
БОЛЬШ ПА ГЭТАЙ ТЭМЕ
- Сёлета закрыюць 114 школ, у якіх было мала вучняў
- Замест беларускамоўнай акцыі студэнтам раяць "Говорить по-русски грамотно"
- Беларусь уваходзіць у Еўрасаюз, а ў суседніх краінах няма прэзідэнтаў
- На пашырэнне ЕС могуць увесці працяглы мараторый
- У Бруселі сёння абмяркуюць сітуацыю з Юліяй Цімашэнка
- Абітурыентам-інвалідам пашыраць магчымасці для паступлення
- Ці “пасябруюць” мясцовыя ўлады з трэцім сектарам за 2 мільёны еўра?
8170 BYR
10370 BYR
264 BYR
Каментары
Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне