Беларускі рыбак-нелегал хадзіў на літоўскага шчупака і збег ад памежнікаў

10 студзеня рыбак пайшоў шукаць шчасця на літоўскую палову возера Дрысвяты. Зрабіўшы палонку, мужчына пачаў лавіць шчупакоў на жыўца. Заўважыўшы здалёк літоўскіх памежнікаў, ён бегма перабраўся на беларускі бок з сваімі рыбацкімі прыстасаваннямі, паведамляе сайт Літоўскага памежнага камітэта.

На месцы літоўцы знайшлі чатыры прасвідраваныя палонкі. Рыбак праігнараваў спецыяльныя буйкі на возеры, што абазначаюць памежную лінію Беларусі і Літвы. Літоўскія памежнікі не сталі пачынаць справу аб парушэнні дзяржаўнай мяжы. Але паведамілі пра здарэнне беларускім калегам, якія затрымалі шкодніка. Апрача нелегальнага перасячэння мяжы, рыбак парушыў і правіла лоўлі рыбы: сезон лоўлі на жыўца ў Літве пачынаецца 20 красавіка.

Фота — pasienis.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі